Зняволены ўцёк ад "вагнераўцаў" і просіцца назад у расійскую турму

Зняволены хоча вярнуцца з вайны назад за краты / kommersant.ru
Зняволены хоча вярнуцца з вайны назад за краты / kommersant.ru

Зняволены ўцёк ад "вагнераўцаў" (з "прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера", якую ЗША нядаўна аб'явілі міжнароднай злачыннай арганізацыяй) і просіцца назад у расійскую турму. Пра гісторыю Ігара Мацюхіна напісала The New York Times.

26-гадовы Мацюхін быў асуджаны за крадзяжы, шматлікія ўгоны. Ён адбываў у калоніі ў Краснаярскім краі РФ трэці свой тэрмін, калі яго завербавалі "вагнераўцы" на вайну ва Украіну (на верталёце прылятаў сам іх заснавальнік Яўген Прыгожын). Паабяцалі датэрміновае вызваленне і грошы. Далей быў трэніровачны лагер пад Луганскам.

Былы зняволены распавядае пра атмасферу страху, якая пануе сярод такіх завербаваных зняволеных. Ім нярэдка пагражалі расстрэлам, а аднаго чалавека забралі і яго больш не бачылі. Калі лагер абстралялі, Ігар Мацюхін скарыстаўся момантам і ўцёк. З таго часу ён спрабуе вярнуцца ў турму. Ён па-ранейшаму знаходзіцца на тэрыторыі Расіі, адзначае выданне.

Можна меркаваць, што Мацюхіну, як "дэзерціру", пагражае небяспека з боку "вагнераўцаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі