ЗША абяцаюць Беларусі крэдыты МВФ за прагрэс у правах чалавека і дэмакратыі

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, ЗША віталі б прагрэс у сферы правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі. А гэта дапамагло б у магчымым супрацоўніцтве з Міжнародным валютным фондам, у кантэксце наяўных абмежаванняў у заканадаўстве ЗША.



"Важна адзначыць, што ЗША з'яўляюцца чальцом МВФ з колькасцю галасоў меней за 20%. Так што не ў нашай уладзе вырашаць, ухваліць МВФ заяўку ці не", — падкрэсліў Рубін.



Разам з тым ён адзначыў, што амерыканскае заканадаўства мае палажэнні, якія накладаюць пэўныя абмежаванні на магчымасць падтрымкі новай праграмы МВФ для Беларусі. "Гэтыя палажэнні датычаць пытанняў дэмакратыі і правоў чалавека. Мы б віталі паляпшэнні ў гэтых сферах, што спрасціла б магчымасць нашай падтрымкі новай праграмы МВФ у будучыні", — дадаў ён. Пры гэты чыноўнік заўважыў, што для паспяховага разгляду заяўкі краінам неабходна таксама адпавядаць шэрагу эканамічных патрабаванняў.



Прадстаўнік Дэярждэпа згадаў акт у падтрымку дэмакратыі, які, па яго словах, абмяжоўвае магчымасць для ўрада ЗША падтрымліваць дапамогу міжнародных фінансавых інстытутаў без адпаведных паляпшэнняў у галіне правоў чалавека.



Фота — freesmi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі