ЗША хочуць, каб Беларусь дапусцілі да Алімпіяды-2024 пад нейтральным сцягам
Кіраўнік МАК Томас Бах і старшыня праўлення алімпійскага камітэта зша Сюзана Лаянс, 2019 год / Фота ілюстрацыйнае, ISSEI KATO/REUTERS
Алімпійскі і Паралімпійскі камітэт ЗША падтрымлівае ідэю прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта Томаса Баха дапусціць расійскіх і беларускіх спартсменаў да летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы.
Ёсць умова: спартсмены не павінныя выступаць пад сцягамі сваіх краін або мець колеры краін на вопратцы, цытуе Wall Street Journal старшыню праўлення Алімпійскага камітэта ЗША Сюзану Лаянс.
Яна заявіла, што вяртанне спартсменаў неабходнае для захавання алімпійскіх ідэалаў.
"ЗША падтрымліваюць пошук спосабу вярнуцца і спаборнічаць для спартсменаў, якія трэніраваліся для гэтага ўсё сваё жыццё", — сказала Лаянс.
Гэтая заява Баха рэзка адрозніваецца ад пазіцыі МАК пачатку года. Тады камітэт заклікаў спартыўныя федэрацыі выключыць расійскіх і беларускіх спартсменаў з міжнародных спаборніцтваў праз уварванне Расіі ва Украіну. ЗША падтрымалі гэтую забарону.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.