ЗША працягнулі санкцыі супраць Расіі на год

ЗША на год працягнулі шэраг абмежавальных захадаў у дачыненні Расіі з-за паглыблення канфлікту на ўсходзе Украіны. Як паведамляе прэс-служба Белага дома, адпаведнае рашэнне прыняў прэзідэнт Злучаных Штатаў Барак Абама.

Ён заявіў, што па-ранейшаму існуе пагроза бяспецы і знешняй палітыцы ЗША, а менавіта “палітыка і людзі, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ва Украіне, пагражаючы міру, бяспецы, стабільнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці і дапускаюць няправільнае выкарыстанне сродкаў, якія ёй належаць”.

Гаворка ідзе пра розныя абмежаванні ў дачыненні Расіі, якія ўрад ЗША ўвёў летась. Першапачаткова Амерыка і Еўрасаюз наклалі на Расію санкцыі з-за анэксіі Крыму, а затым — з-за ролі Масквы ў эскалацыі канфлікту на Данбасе, перадае УНІАН.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі