ЗША працягваюць прыпыненне санкцыяў у дачыненні да 9 беларускіх прадпрыемстваў

ЗША працягваюць прыпыненне санкцыяў у дачыненні да 9 беларускіх прадпрыемстваў

Злучаныя Штаты працягваюць рэжым прыпынення санкцый у дачыненні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў на паўгода. Пра гэта паведаміла намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Брыджыт Брынк на брыфінгу ў Мінску 18 кастрычніка.

Адпаведнае паведамленне практычна адразу пасля гэтага распаўсюдзіла таксама Міністэрства фінансаў ЗША. Такім чынам, амерыканскім кампаніям дазволеныя здзелкі з  беларускімі прадпрыемствамі, якія падпадаюць пад санкцыі згодна з указам прэзідэнта ЗША № 13405. Але гэты дазвол не вызваляе заблакаваную уласнасць гэтых прадпрыемстваў. Рашэнне Мінфіна ЗША дзейнічае да 30 красавіка 2017 года.

Санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў былі ўведзеныя на падставе ўказа прэзідэнта Джорджа Буша ад 16 чэрвеня 2006 года ў сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі і з тых часоў перыядычна падаўжаліся. У санкцыйных спіс уваходзяць "Беларускі нафтавы гандлёвы дом", канцэрн "Белнафтахім", Belneftekhim USA Inc., ААТ "Белшына", ААТ "Гродна Азот", ААТ "Гродна Хімвалакно", ААТ "Лакафарба", ААТ "Нафтан" і ААТ " Полацк-Шкловалакно".

29 кастрычніка 2015 года Мінфін ЗША прыняў рашэнне аб частковым змякчэнні санкцый на паўгода (да 30 красавіка 2016 года) і дазволіў гэтым прадпрыемствам транзакцыі. Пры гэтым, калі сума здзелкі перавышае 10 тысяч долараў, грамадзяне ЗША абавязаныя паведамляць упраўленню кантролю замежных актываў Дзярждэпартамента. У красавіку 2016 года гэтае рашэнне было падоўжанае яшчэ на паўгода, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі