ЗША ўводзяць санкцыі супраць прэс-сакратара Пуціна і расійскіх алігархаў
ЗША ўводзяць санкцыі супраць 19 расійскіх алігархаў, 47 членаў іх сем'яў і "цесна звязаных з імі асоб". Раней падобныя санкцыі ўвёў Еўрасаюз, нагадвае "Новая газета".
Хто ж трапіў у "чорны спіс"? Алішэр Усманаў, Аркадзь і Барыс Ратэнбергі, Сяргей Чэмезаў, Ігар Шувалаў, Яўген Прыгожын, прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, міністр фінансаў Антон Сілуанаў ды іншыя. Адзначаецца, што пад санкцыі не трапілі сваякі Пяскова і Усманава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.