Зварот "Луганскай народнай рэспублікі" дайшоў да Адміністрацыі Лукашэнкі
20 чэрвеня ў Адміністрацыю прэзідэнта паступіў зварот так званай "Луганскай народнай рэспублікі" з просьбай аб прызнанні незалежнасці.
Факт атрымання дакумента БелаПАН пацвердзілі ва ўпраўленні па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб адміністрацыі. Па словах супрацоўніка ўпраўлення, зварот атрыманы і перададзена адрасату.
Нагадаем, 11 чэрвеня сепаратысты, якія заявілі пра стварэнне "Луганскай Народнай Рэспублікі", размясцілі на сваім сайце тэксты зваротаў да 15 краінаў і суб'ектаў з просьбай прызнаць незалежнасць ЛНР. Зварот за подпісам "старшыні Вярхоўнага Савета Луганскай Народнай Рэспублікі" Аляксея Каракіна адрасаваны ў тым ліку Аляксандру Лукашэнку і старшыням абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі Анатолю Рубінаву і Уладзіміру Андрэйчанку.
Фота — review-tlt.ru