Звольнены галоўны рэдактар газеты "Звязда", яго заменіць Карлюкевіч
Галоўнага рэдактара адзінай штодзённай беларускамоўнай газеты "Звязда" Паўла Сухарукава ўсё ж звольнілі. Праз два дні пасля таго, як звольнілі ў першы раз, але перадумалі. Калектыў рэдакцыі ўжо збіраўся звальняцца следам за Сухарукавым і нават рыхтаваў забастоўку. Журналісты заявілі, што хочуць пісаць праўду пра падзеі ў краіне.
На месцы Паўла Сухарукава будзе працаваць экс-міністр інфармацыі (у 2017-2020 гадах) Аляксандр Карлюкевіч. Яму 56 гадоў. Раней Карлюкевіч ужо быў галоўным рэдактарам "Звязды", аднайменнага выдавецкага дома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.