"З'явіцца яшчэ адна вялікая праблема": далучаць Беларусь для Расіі нявыгадна

Ідэя пра зліццё з Расіяй не цікавая ні беларусам, ні ўладам / Reuters
Ідэя пра зліццё з Расіяй не цікавая ні беларусам, ні ўладам / Reuters

Расія вельмі абмежаваная ў рэсурсах, каб праводзіць рэферэндум аб далучэнні Беларусі. Таксама гэта стане трыгерам для сацыяльнага напружання ў самой Беларусі і не цікава расійскаму грамадству. Так пракаментаваў палітолаг Андрэй Казакевіч у эфіры Еўрарадыё навіну, што Расія такі сцэнар разглядае.

— Нельга выключаць, што такая магчымасць ёсць. Кожны, хто больш-менш разумее беларускую палітыку, ведае, што асноўная пагроза для беларускай незалежнасці і суверэнітэту ідзе ад Масквы. Хоць гэта не такая ўжо магчымая рэч. Асабліва ў сітуацыі гарачай фазы вайны ва Украіне.

Уявім, што Беларусь і Расія аб'яднаюцца, значыць, што беларусы павінны ісці ваяваць ва Украіну. Вельмі малаімаверна, што гэта выкліча энтузіязм унутры Беларусі. Мы ведаем, што нават прыхільнікі Лукашэнкі не гараць жаданнем паміраць за расійскія інтарэсы. І вядома, гэты рэферэндум можа справакаваць сур'ёзны палітычны крызіс унутры Беларусі, і без таго аслабленай крызісам 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі