З'явілася відэа, як у Лідзе затрымалі больш за 30 крымінальных аўтарытэтаў
У Лідзе затрымалі 32 крымінальных аўтарытэтаў, якія сабраліся там з усёй краіны. Спецаперацыю правяло 9 ліпеня Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС, крымінальных аўтарытэтаў сабраў "злодзей у законе" Аляксандр Кушняроў ("Куша"). Планавалася абмеркаваць "перадзел сфер уплыву ў крымінальных колах Беларусі". Асаблівую ўвагу Кушняроў звяртаў на Гродзеншчыну, дзе хацеў умацаваць свае пазіцыі (на волю якраз выйшаў яго сапернік Павел Алексіевіч па мянушцы "Пашцет"). Аднак сілавікі даведаліся пра сход і правялі затрыманне. У спецаперацыі ўдзельнічалі байцы зводнага атрада хуткага рэагавання.
У некаторых затрыманых былі нажы і нават сякера, якую паказалі на відэа. Узрост затрыманых — ад 22 да 60 гадоў. Большасць з іх раней мелі праблемы з законам.
Ёсць відэа, на якім бачная масавая бойка ў Лідзе. Верагодна, яна адбылася перад затрыманнем паміж крымінальнымі аўтарытэтамі з розных груповак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.