З'явіўся першы тызер пятых "Піратаў Карыбскага мора"
З'явіўся першы тызер-трэйлер пятых "Піратаў Карыбскага мора" ("Мерцвякі не распавядаюць казкі"). Цікава, што галоўнага героя — капітана Джэка Вераб'я (героя Джоні Дэпа) ў ім не паказваюць, ён з'яўляецца толькі на лістоўцы з абвесткай пра вышук.
У роліку студыі Disney можна пабачыць галоўнага злыдня — капітана Салазара (героя Хаўера Бардэма). Ён са сваім прывідным войскам вырваўся на волю і збіраецца знішчыць усіх піратаў, у тым ліку і Вераб'я. Таксама ў 5-й частцы можна будзе пабачыць Арланда Блума ў ролі Уіла Тэрнера.
За два дні трэйлер набраў на YouTube амаль 7 млн праглядаў. Прэм'ера фільма "Мерцвякі не распавядаюць казкі" адбудзецца ў траўні наступнага года.