00:32 Перадвыбарчы лозунг Нікаля Сарказі — з мараканскага банка?

Лозунг перадвыбарчай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Францыі, былога міністра ўнутраных справаў Нікаля Сарказі, аказаўся копіяй слогана банка Societe Generale Marocaine de Banques у Марока. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на сатырычны часопіс Le Canard Enchaine.

Лозунг кандыдата кіроўнага блоку гучыць так: “Калі мы разам, усё магчыма”.

Апынулася, што ў Марока, дзе, апроч арабскай, таксама шырока выкарыстоўваецца французская мова, выкарыстоўвае той жа слоган яшчэ з 1992 году.

Гаворкі пра плагіят хутчэй за ўсё няма, хаця ў гэтай гісторыі ёсць дзіўнае супадзенне.

Рэкламнай кампаніяй банку, якая распрацавала лозунг, у свой час кіраваў Жан-Мішэль Гудар. Цяпер ён працуе дарадцай Сарказі, аднак сваю далучнасць да канфузу абвяргае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі