00:58 Ізраіль не толькі святыні, але і сэксуальнасць
Ізраільскія ўлады вырашылі змяняць бачанне сваёй краіны ў вачах шырокіх масаў за межамі праз правядзенне рэкламнай акцыі фатографамі часопісу Максім і мясцовымі мадэлямі.
У фотарэкламе вырашана зрабіць націск на сэксуальнасць Ізраілю.
Здымкі адбываюцца на пляжах і мусяць даказаць, што Ізраіль славіцца ня толькі сваімі сьвятынямі.
Такія меры прымаюцца дзеля ўратавання іміджу краіны, моцна сапсаванага вайной з Ліванам, што прайшла ў мінулым годзе.