01:25 Грузія занепакоеная ўкраінскім крызісам
Кіраўнік МЗС Грузіі Гела Бежуашвілі ня ўпэўнены, што цяперашняя сітуацыя ва Украіне – гэта падстава новай рэвалюцыі, але пацвярджае, што напружанасць у краіне прымае небяспечны характар.
Бежуашвілі адзначыў, што сітуацыя ў нашых паўднёвых суседзяў - неабыякавая для Грузіі.
“Унутраныя палітычныя працэсы – гэта ўнутраная справа Украіны, і гэтае пытанне не з’яўляецца прадметам абмеркавання грузінскіх уладаў.
Але мы заклікаем нашых калегаў усе пытанні вырашаць у прававых межах, і што самае галоўнае, захаваць той дэмакратычны курс, які выбраў украінскі народ”, - сказаў кіраўнік грузінскага МЗС.