01:43 Украіна зноў у цэнтры ўвагі Еўропы
Еўрапейская камісія ўважліва сочыць за разьвіццём падзеяў ва Украіне.
У Брусэлі занепакоеныя паўсталым крызісам, але ня лічаць, што зараз патрабуецца знешняе ўмяшальніцтва.
Падзеі ў Кіеве не паўплывалі на перамовы пра новае базавае пагадненне Ўкраіны і ЕС і на бягучыя праграмы супрацоўніцтва, заявіла прадстаўнічка Еўракамісіі Крысцін Хоман.
Брусэль заяўляе пра важнасць палітычнай стабільнасці ва Украіне, паколькі лічыць гэта галоўным для працягу рэформ.
З аналагічнай заявай выступілі прадстаўнікі НАТА, а таксама амэрыканскі дзярждэп.
Сваю ўвагу да ўкраінскага палітычнага крызісу задэклараваў і Вярхоўны прадстаўнік па знешняй палітыцы і бяспецы Еўразьвязу Хаўер Салана.