01:56 Пададзеная заяўка на “Чарнобыльскі шлях”
Заяўка на правядзенне традыцыйнай акцыі “Чарнобыльскі шлях” была пададзеная 3 красавіка ў Мінскі гарвыканкам.
Арганізатары плануюць, што акцыя пачнецца 26 красавіка ў 18.00 на плошчы Якуба Коласа.
Далейшы маршрут – шэсце па праспекце Незалежнасці да Нацыянальнай бібліятэкі, дзе мяркуецца правесці мітынг.