02:29 За год даменная зона .eu стала трэцяй па папулярнасці ў Еўропе
За год існавання даменнай зоны .eu у інтэрнэце ў яе ўвайшлі больш 2,5
мільёнаў фірмаў і асобаў, дзякуючы чаму гэтая даменная зона апынулася
на трэццім месцы сярод найбольш папулярных у Еўропе і на сёмым у свеце. Найбольш папулярнай у свеце застаецца зона .com, у якой больш 10 мільёнаў карыстальнікаў. А найбольшы інтарэс да даменнай зоны .eu праявілі немцы (31%), брытанцы (17%) і галандцы (12%).
У Еўрапейскай Камісіі з задавальненнем адзначаюць пераход у агульна еўрапейскую кіберпрастору такіх сусветна вядомых брэндаў як Air France (www.airfrance.eu), Versace (www.versace.eu) ці Greenpeace (www.greenpeace.eu). Кіраваннем дамену займаецца няўрадавая арганізацыя EURid.