1 студзеня — Сусветны дзень міру

З 1968 г. Каталіцкі Касцёл адзначае 1 студзеня Сусветны дзень міру. У гэты дзень традыцыйна абвяшчаецца пасланне Святога Айца. Заснавальнікам Сусветнага дня міру быў у 1967 годзе папа Павел VI, паведамляе Сatholic.by.
У пасланні, абвешчаным 8 снежня 1967 года, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Павел VI прапанаваў называць першы дзень новага каляндарнага года Днём міру. Гэта прапаноўвалася з той мэтай, каб "на пачатку каляндарнага летазлічэння, якое змярае і апісвае вандроўку чалавечага жыцця ў часе, такі дзень адзначаўся штогод як пажаданне і абяцанне, каб мір са сваёй дабрачыннай раўнавагай панаваў над надыходзячымі падзеямі". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі