1 жніўня ў Беларусі вырас курс долара
У сераду, 1 жніўня, па выніках чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас пасля зніжэння — з 1,9853 да 1,9892, курс еўра зноў пайшоў наніз — з 2,3267 да 2,3248 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1796 беларускага (у аўторак — 3,1836).
Беларускі рубель не змяніўся ў адносінах да кошыку валют.