10 лютага пачнецца тэнісны матч Беларусь — Германія

10 лютага пачнецца тэнісны матч Беларусь — Германія

У пятніцу адбылося лёсаванне матчу першага раўнда тэніснага Кубка федэрацыі Беларусь — Германія. Ён пройдзе 10-11 лютага на “Чыжоўка-Арэне” ў Мінску. Матч адкрые паядынак Арыны Сабаленкі і Таццяны Марыі, пасля яго сустрэнуцца Аляксандра Сасновіч і Антонія Лотнер. У нядзелю Сабаленка і Сасновіч памяняюцца саперніцамі. Таксама адбудзецца і парны паядынак, у якім беларускую зборную прадставяць Вера Лапко і Лідзія Марозава.

У мінулым розыгрышы Кубка федэрацыі беларускія тэнісісткі без Вікторыі Азаранкі сенсацыйна дайшлі да фіналу, дзе ў драматычным паядынку саступілі амерыканкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі