10 тэрарыстаў спрабавалі перасячы беларускую мяжу ў аэрапорце Мінск у 2015
Агулам за мінулы год было каля 2 000 спробаў незаконнага перасячэння беларускай мяжы.
Атрад памежнага кантролю у Нацыянальным аэрапорце Мінск у 2015 годзе затрымаў 10 удзельнікаў тэрарыстычных арганізацый, якія не значыліся ў міжнародных спісах, паведамляе тэлеканал Беларусь 1.
Таксама паведамляецца, што сёлета па падробленых пашпартах беларускую мяжу праз Нацыянальны аэрапорт Мінск спрабавалі перасячы 16 авіяпасажыраў, а сумневы ў сапраўднасці прадстаўленых дакументаў у памежнікаў узніклі ў 20 выпадках.
Зона працы атрада памежнага кантролю "Мінск" распаўсюджваецца на Нацыянальны аэрапорт Мінск, а ў хуткім часе распаўсюдзіцца і на чыгуначны вакзал Мінск-Пасажырскі.
За суткі праз аэрапорт Мінск у летні перыяд перасякаюць мяжу Рэспублікі Беларусь каля дзевяці тысяч чалавек.
Усяго ў 2014 годзе спробы незаконнага перасячэння беларускай мяжы былі выяўленыя больш за дзве тысячы разоў.
Фота: ria.ru