107 мінчукоў не змаглі патлумачыць, за якія грошы купілі элітныя кватэры

У Мінску за першыя тры месяцы бягучага года падаткавікі выявілі 107 чалавек, якія жывуць не па сродках. Ім давядзецца заплаціць у бюджэт 1 млрд 300 млн рублёў. Пра гэта ў інтэрв'ю БЕЛТА паведаміў начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Уладзімір Лайкоў.

Паводле яго слоў, перавышэнне выдаткаў над даходамі летась выявілі ў 221 фізічнай асобы, якія прадаставілі дэкларацыі аб прыбытках і маёмасці. У выніку, гэтыя мінчукі даплацілі ў бюджэт 7 млрд 900 млн рублёў.

Уладзімір Лайкоў кажа, што падаткавікі найперш звяртаюць увагу на тых мінчукоў, якія купляюць машыны за 30 тысяч долараў ці элітныя кватэры. Ад іх патрабуюць прадаставіць дэкларацыі аб даходах і маёмасці.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі