11 снежня ў Беларусі вырас толькі курс долара
11 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША пайшоў угару — з 2,1213 да 2,1254 рубля, курс еўра парцягвае падаць — з 2,4235 да 2,4175 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1964 беларускага (у панядзелак — 3,2040).
У адносінах да кошыка валют рубель умацаваўся на 0,11%.