12 беспрацоўных, 10 ІПшнікаў, 8 пенсіянераў: яны ідуць у прэзідэнты Беларусі

Што ж іх так шмат? / Reuters
Што ж іх так шмат? / Reuters

Цэнтрвыбаркам атрымаў 55 заявак на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты. Столькі не было яшчэ ні на адных прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. І нават калі ўлічыць, што больш за дзесяць "кандыдатаў пратэсту" вылучаюцца, не збіраючыся ўдзельнічаць у гонцы да самага канца, колькасць прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла сёлета ўражвае.

Раніцай 15 мая ЦВК ужо адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўных груп 11-ці кандыдатаў. Аднак спісваць іх яшчэ нельга: у іх ёсць тры дні, каб абскардзіць рашэнне Цэнтрвыбаркама ў Вярхоўным судзе.
 

Хто ж усе гэтыя людзі, якія сёлета ідуць у прэзідэнты Беларусі?

24 прэтэндэнта жывуць у Мінску, 31 — за мінскай кальцавой. Сярод абласцей лідыруе Гомельская — адтуль 10 жадаючых стаць прэзідэнтамі. На другім месцы Мінская вобласць — там зарэгістравана 8 прэтэндэнтаў, уключна з экс-банкірам Віктарам Бабарыкам. 9 патэнцыйных кандыдатаў (сярод іх, ізноў жа, Віктар Бабарыка) жывуць у сельскай мясцовасці — у вёсках і ў аграгарадках.

12 безработных, 10 ИПшников, 8 пенсионеров: они идут в президенты Беларуси
Музыка Алесь Таболіч зарэгістраваў ініцыятыўную групу па прыколе / nn.by

Сярод кандыдатаў 8 пенсіянераў. Самы сталы — Валерый Перавошчыкаў — нарадзіўся ў 1949 годзе. Ён вядомы як адзін з арганізатараў акцый "Бессмяротны полк" у Мінску.

А самы малады з вылучэнцаў — дырэктар ТАА "С58 Тэхноладжыз» і лідар партыі "Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада" Сяргей Чэрачэнь. Ён нарадзіўся ў 1985 годзе, і толькі ў 2020-м дасягнуў 35-гадовага ўзросту, з якога можна балатавацца ў прэзідэнты. Усяго на год старэйшая за яго бухгалтарка і адна з лідараў БХД Вольга Кавалькова і відэаблогер Павел Спірын.

12 безработных, 10 ИПшников, 8 пенсионеров: они идут в президенты Беларуси
Валерый Перавошчыкаў

10 чалавек заявілі, што яны індывідуальныя прадпрымальнікі. Праўда, сярод іх ёсць адзін прафесійны палітык — Юрась Губарэвіч, лідар руху "За Свабоду!". Экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая таксама ўдзельнічае ў прэзідэнцкай гонцы як ИПшница. Хаця ў верасні 2019 года палітык распавядала, што знайшла працу ў міжнароднай інвестыцыйна-тэхналагічнай кампаніі з галаўным офісам у Аўстрыі.

Таксама як індывідуальны прадпрымальнік падаў заяўку на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы дыпламат і экс-кіраўнік "Парку высокіх тэхналогій" Валерый Цапкала.

Сярод людзей, якія спрабуюць зарэгістраваць свае ініцыятыўныя групы, 12 беспрацоўных. Адзін з тых, хто часова не працуе, — экс-банкір Віктар Бабарыка. Пра тое, што ён перастаў быць старшынёй праўлення Белгазпрамбанка, мы даведаліся 12 траўня — праз некалькі гадзін пасля таго, як ён абвясціў пра намер вылучацца ў прэзідэнты Беларусі.

12 безработных, 10 ИПшников, 8 пенсионеров: они идут в президенты Беларуси
Эдуард (злева) і Віктар (у цэнтры) Бабарыкі / slovodelu.by

48 з 55 кандыдатаў — беспартыйныя. Сярод іх дзеючы кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Як мінімум чацвёра кандыдатаў ідуць у вялікую палітыку сем'ямі. Гэта Мікалай Статкевіч і Марына Адамовіч, а таксама Сяргей і Святлана Ціханоўскія. У абодвух выпадках Цэнтрвыбаркам ужо адмовіў мужчынам у рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Тады ў канцы дня 15 мая заявы на рэгістрацыю прынеслі жанчыны.

У Ганны Канапацкай таксама ў нейкім сэнсе сямейны падрад — яе штабам кіруе сястра Дар'я Трухановіч. А кіраўнік штаба Віктара Бабарыкі — яго сын Эдуард.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі