12 красавіка ў Беларусі будзе да +18
12 красавіка ў Беларусі захаваецца цёплае надвор'е / pixabay.com
У сераду, 12 красавіка, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, зранку і ўдзень па поўдні краіны пройдуць дажджы. Вецер чакаецца ўсходні, паўночна-ўсходні слабы да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе будзе да +9, па поўначы месцамі прагназуецца 0...-2. Удзень паветра чакаецца 13-18 цяпла, па поўдні месцамі будзе 10-12 са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.