12 верасня ў Беларусі выраслі курсы долара і расійскага рубля
12 верасня адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае расці — з 2,1673 да 2,1681 рубля. Курс еўра, наадварот, здаў у параўнанні з мінулым днём — з 2,5187 да 2,5128 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1129 беларускага (у аўторак — 3,0966).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,22%.