120 тысяч беларусаў адбываюць пакаранне або чакаюць прысуду
Сярэдні тэрмін пакарання для асуджаных за апошнія 7 гадоў у Беларусі павялічыўся на 33%. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка дэпартамента выканання пакаранняў Віталь Стуканаў.
Паводле яго слоў, цяпер сярэдні тэрмін для тых, хто адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, складае 8 гадоў. У сувязі з гэтым Стуканаў адзначыў, што гэта "занадта вялікі паказчык".
На яго думку, пасля 3 гадоў пазбаўлення волі асуджаны перастае ўспрымаць пазбаўленне волі як пакаранне, а пасля 7 гадоў наступае поўная дэградацыя асобы. Па стане на 1 лістапада 2007 года ў Беларусі на ўліку знаходзіцца каля 120 тысяч чалавек спецкантынгенту, з якіх 36 тысяч асуджаныя да пазбаўлення волі і адбываюць пакаранне ў папраўчых калоніях, 800 чалавек адбываюць пакаранне ў выхаваўчых калоніях, 680 — у турмах, 7 тысяч знаходзяцца ў СІЗА, 3,6 тысячы знаходзяцца ў ЛТП, 1170 у арыштных дамах, у папраўчых установах адкрытага тыпу 6700 чалавек, на ўліку ў крымінальна-выканаўчых інспекцыях — 65 тысяч чалавек.
“Інтэрфакс”