12:03 Мінскі кіроўца хаваў у гаражы 1900 літраў алкаголю
На 3 мільёны 100
тысяч рублёў аштрафаваны кіроўца сталічнага тралейбуснага дэпо. Аператыўнікі
канфіскавалі ў арэндаваным ім гаражы 1900 літраў спіртавой вадкасці.
Яе ён нелегальна
прывёз з Расіі пад выглядам шклоачышчальніка «Максімка-2» і збіраўся
рэалізаваць у Мінску. Падчас затрымання 30-гадовы мужчына аказваў супраціў
праваахоўнікам.