12:14 У Вялікабрытаніі чакаюць тэрарыстычных актаў
Вялікабрытанія знаходзіцца перад сур’ёзнай пагрозай тэрарыстычных актаў. Англійскія СМІ спасылаюцца на нейкі сакрэтны дакумент спецслужбаў. У ім гаворыцца пра 2 тысячы ісламістаў, якія рыхтуюць тэракты супраць гэтай краіны. Аднак Міністэрства ўнутраных спраў Вялікабрытаніі адмаўляецца даваць каментары на гэтую тэму, адзначае «Эхо Москвы».