12:19 У Верхнядзвінскім раёне адбыўся выкід аксіду вугляроду і аміяку

На складзе ядахімікатаў у Вернядзвінскім раёне Віцебскай вобласці адбыўся выкід у атмасферу аксіду вугляроду і аміяку.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што склад знаходзіцца ў вёсцы Дзярновічы. У адной з бочак, якія там знаходзяцца, пачалася хімічная рэакцыя. Зараз выратавальнікі аглядаюць склад і ацэньваюць наступствы выкіду.


Інфармуе «Інтэрфакс»

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі