12:22 У Полацку затрымалі “чорных капацеляў”
21 лютага у Полацку затрымалі дваіх так званых “чорных капацеляў”. Маладыя мужчыны прадавалі кальцо, пацеркі і іншыя старажытныя упрыгожанні за 3000 долараў. Па папярэдніх высновах экспертаў, яны былі выраблены ў XII-ХIII
стагоддзях. Пры затрыманні у “чорных капацеляў” знайшлі каля 15
старажытных прадметаў, а дома ў іх знаходзілася цэлая экспазіцыя - яшчэ
70 артэфактаў, у тым ліку наканечнік дзіды і керамічны посуд.
Як паведамілі у Полацкім гарадскім аддзеле ўнутраных спраў, двое беспрацоўных амаль год займаліся несанкцыянаванымі раскопкамі старажытных курганоў у Полацкім і Верхнядзвінскім раёнах. У сваіх пошуках яны выкарыстоўвалі металадэтэктар.
“Чорныя капацелі” зрабілі фотакаталог знаходак і прапаноўвалі тавар мясцовым калекцыянерам. Аднак прадаць нічога ім не ўдалося. Міліцыянты выйшлі на след гандляроў гістарычнымі каштоўнасцямі раней, чым сапраўдныя пакупнікі.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск