12:30 Нацыянальны аэрапорт Мінск у чэрвені завершыць капітальны рамонт

Сёлета ў чэрвені Нацыянальны аэрапорт Мінск плануе завяршыць капітальны рамонт узлётна-пасадачнай паласы. Пра гэта паведамілі ў аддзеле капітальнага будаўніцтва аэрапорта. Па словах спецыялістаў, у бліжэйшым часе будзе адрамантаваная цэнтральная частка паласы, працягласцю 900 м, а таксама праведзеныя працы на 450 м яе пачатковай часткі.

У цэлым даўжыня узлётна-пасадачнай паласы складае каля 3,5 км. У месцах разбурэння яе пакрыцця бетон будзе заменены, на некаторых участках паверхню пакрыюць адмысловым ахоўным пластом.

Асноўныя рамонтныя работы будуць праходзіць у аэрапорце ўначы, а днём узлётна-пасадачная паласа будзе эксплуатавацца ў звычайным рэжыме. На гэты капітальны рамонт выдаткавана каля 6 мільярдаў рублёў.

Паведамляе “БЕЛТА”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі