12:44 Буш памятае пра Беларусь

Злучаныя Штаты будуць дамагацца «забеспячэння свабоды» ў Беларусі. Пра гэта ўчора заявіў прэзідэнт Джордж Буш на сустрэчы асацыяцыі рэспубліканскіх губернатараў у Вашынгтоне.

У сваёй прамове ён згадаў нашу краіну разам з Кубай і Бірмай. Нагадаем, сёлета ў студзені Буш падпісаў закон, які працягвае дзеянне Акта аб дэмакратыі ў Беларусі.


Ён прадугледжвае эканамічныя санкцыі ў адносінах беларускага кіраўніцтва і падтрымку дэмакратычных працэсаў у нашай краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі