13 красавіка ў Беларусі будзе да 19 градусаў цяпла

13 красавіка ў Беларусі будзе да 19 градусаў цяпла

У аўторак, 13 красавіка, у Беларусі месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы — уначы на ўсходзе краіны, раніцай і ўдзень — на захадзе. У Мінску без істотных ападкаў.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +3 да +9 градусаў (месцамі — каля 0, у Мінску — ад +5 да +7), у дзённыя гадзіны — ад +13 да +19 (на захадзе краіны — 6-12 цяпла, у сталіцы — ад +16 да +18).

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца невялікае пахаладанне. У сераду на захадзе краіны магчымы нават мокры снег.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі