13 верасня ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра
13 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае зніжацца — з 2,0749 да 2,0511 беларускага рубля. Курс еўра таксама зменшыўся — з 2,2857 да 2,2768 беларускага рубля. Падаражэла толькі расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1859 беларускага рубля (у чацвер 3,1817).
Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,38%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.