14 жніўня ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра

14 жніўня ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра

У аўторак, 14 жніўня, прайшлі чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Пасля заўважнага росту, які паказалі долар і еўра напярэдадні, сёння яны здалі назад. Курс долара ЗША знізіўся — з 2,0707 да 2,0542, курс еўра таксама пайшоў наніз — з 2,354 да 2,3426 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,0768 беларускага (у панядзелак — 3,0415).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валютаў на 0,23%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі