14:03 Расійскія мытнікі не раяць перавозіць тавары праз Беларусь

Расійскія мытнікі раяць перавозчыкам з Расіі транспартаваць тавары, мінуючы Беларусь. З 13 сакавіка, у адпаведнасці з загадам Федэральнай мытнай службы Расіі, змяніўся парадак вывазу расійскіх тавараў у замежныя краіны праз Беларусь. Фактычна цяпер экспарт праз Беларусь не адбываецца, паведамляе сайт Слух.Ру. Ён спасылаецца на начальніка аддзела кантроля за мытным транзітам Алену Касцян.

Яна патлумачыла, што раней расійскія мытнікі атрымлівалі ад беларускіх калегаў інфармацыю пра тое, калі і якой колькасці быў увезены тавар на беларускую мяжу. На яе падставе яны ставілі перавозчыкам адзнакі аб транзіце экспарту праз Беларусь.

Пасля з гэтымі адзнакамі яны звярталіся ў падаткавыя органы па кампенсацыю падатка на даданую вартасць. Зараз гэты парадак адменены, а ў новым загадзе гэтыя пытанні ніяк не адрэгуляваныя, адзначае расійскі сайт.

29 сакавіка беларускае Міністэрства замежных справаў заявіла, што не мае загаду Федэральнай мытнай службы Расіі пра адмену транзіта праз Беларусь.


Паведамляе «Інтэрфакс»

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі