14:07 Нафтаправод абыдзе Беларусь праз 1,5 году

Нафтаправод у абход Беларусі можа быць створаны за 1,5 гады. Пра гэта сёння ў Лондане заявіў кіраўнік расійскай «Транснафты» Сямён Вайншток, інфармуе Reuters. Нагадаем, што рашэнне пра пабудову трубаправоду ад Унечы на беларуска-расійскай мяжы да балтыйскага партовага горада Прыморск Ленінградскай вобласці было прынятае ў пачатку лютага.

«Транснафта» такім чынам хоча пазбавіць Беларусь магчымасці ўплываць на ўмовы пастаўкі расійскіх энергарэсурсаў на Захад. Нагадаем, што кошт праекту ацэньваецца ў 2—2,5 мільярды долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі