14:32 “Беларускую лыжню” адмянілі
Прызначаныя на суботу, 24 лютага, спартовыя святы "Беларуская лыжня" і "Мінская лыжня" з-за зімовага надвор'я будуць перанесеныя на пазнейшы тэрмін. Мароз, які на гэтым тыдні прыйшоў у беларускую сталіцу, зрабіў свае
карэктывы ў правядзенне масавых мерапрыемстваў на адкрытым паветры. Пра
гэта паведамілі ва ўпраўленні па фізічнай культуры, спорце і турызме
Мінгарвыканкама.
Раней меркавалася, што ў Раўбічах і Мінску масавыя спаборніцтвы па лыжным спорце адбудуцца 24 лютага, аднак цяпер прынята рашэнне адкласці старты, інфармуе агенства “Мінск-навіны”.
Раней меркавалася, што ў Раўбічах і Мінску масавыя спаборніцтвы па лыжным спорце адбудуцца 24 лютага, аднак цяпер прынята рашэнне адкласці старты, інфармуе агенства “Мінск-навіны”.