14:34 Зялёная гарбата і апельсін абароняць ад радыяцыі

Два кубкі зялёнай гарабаты і адзін апельсін штодня надзейна абароняць ад радыяцыі, што вылучаюць экраны персанальных камп’ютэраў. Да такіх вынікаў прыйшлі кітайскія навукоўцы.

Паводле звестак даследчыкаў, лісце зялёнай гарбаты ўтрымлівае, як і іншыя карысныя рэчывы, элементы, процідзейныя шкоднаму ўплыву радыяцыі.

У апельсінах, на думку кітайскіх навукоўцаў, утрымліваюцца рэчывы, якія перашкаджаюць з'яўленню і росту ракавых пухлін і павышаюць імунітэт.

Акрамя таго, вітамін А, які ў вялікай ступені прысутнічае ў апельсінах, і каратын умацоўваюць ахоўныя функцыі скуры.

Паведамляе “Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі