14:40 Грып чакае 200 тысяч мінчукоў
Больш за 200
тысяч чалавек могуць перахварэць за перыяд эпідэміі грыпу ў Мінску. Такі
прагноз агучыў кіраўнік сталічнага гарадскога цэнтру гігіены і эпідэміялогіі,
галоўны санітарны лекар сталіцы Фёдар Германовіч.
Паводле яго словаў, за мінулы
тыдзень па медычную дапамогу звярнуліся 43,5 тысячы чалавек. Рост захворванняў
на грып і ВРВІ сярод дарослага насельніцтва Мінску павялічыўся на 80%, сярод дзяцей —
на 25%, паведамляе БЕЛТА.
Такім чынам, колькасць хворых на грып у сталіцы ў бліжэйшыя тыдні
можа павялічыцца ў 4-5 разоў.