14:41 На Валожыншчыне ад дыму задыхнуўся трохгадовы хлопчык
Днямі ў адной з хат вёскі Бабровічы Валожынскага раёна задыхнуўся ў дыме трохгадовы хлопчык. Як высветлілася ў выніку праверкі, у хаце ён знаходзіўся адзін і сам падпаліў венік, абутак і рэчы ля печкі.
Па словах бацькоў, каля 7 гадзінаў раніцы яны выправілі старэйшага сына ў школу, а самі пайшлі на працу.
Малодшага будзіць не сталі, бо ведалі, што праз некалі гадзінаў маці вернецца дамоў.
Калі жанчына аб 11 адчыніла дзверы ў хату, там было поўна дыму, а хлопчык ляжаў на ложку бацькоў скруціўшыся ў куточку.
Штучнае дыханне не дапамагло і дактары “хуткай” зафіксавалі смерць. Па жорсткай іроніі лёсу бацькі зусім нядаўна перавезлі сына да сябе жыць. Раней хлопчык гадаваўся ў бабулі і дзядулі ў Валожыне.
Зміцер Панямонаў, Еўрарадыё, Маладзечна