15 кастрычніка адбудзецца Сусветны дзень блогерскай актыўнасці

Болей за 2 тысячы блогераў са 113 краінаў свету зарэгістраваліся на сайце Blog Action Day 2010, каб узняць глабальную праблему, актуальную для ўсяго чалавецтва. Сёлета гэта будзе тэма вады. Пра яе будуць пісаць у розных блогах на розных мовах. У беларусаў таксама ёсць шанец асвяціць гэтую праблему па-беларуску. Нагодаў да таго, каб звярнуцца да такой тэматыкі вельмі шмат. Ад бруднай і кепска ачышчанай вады памірае штогод больш людзей, чым ад усіх злачынстваў разам узятых, уключна з войнамі? Брудная вада выклікае сальманелёз, халеру і гепатыт А. Ад букета бактэрый у бруднай вады штотыдзень памірае 42.000 людзей ва ўсім свеце. Больш людзей у свеце мае доступ да мабільнага тэлефону, чым да прыбіральні. Каб вырабіць адзін гамбургер, трэба 6.3 галона вады.

Арганізатары Дня Дзеяння Блогераў спадзяюцца, што ўсё больш і больш людзей ва ўсім свеце занепакояцца праблемай недахопу вады на планеце. Каб далучыцца да акцыі і распавесці пра праблему на сваёй мове, трэба толькі зарэгістраваць свой блог і атрымаць віджэт конкурса для сваёй старонкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі