15:02 Паказанні лічыльнікаў змогуць здымаць на адлегласці
У Мінску камунальныя службы сутыкнуліся з нечаканай праблемай: людзі, якія ўсталявалі лічыльнікі вады, часта плацяць менш, чым неабходна, паколькі паказанні яны здымаюць самастойна.
Каб вырашыць праблему, упраўленне жыллёвай гаспадаркі Мінгарвыканкама плануе ўкараніць сістэму дыстанцыйнага здымання паказанняў індывідуальных лічыльнікаў вады.
У гэтым выпадку сігнал з прыбора ўліку ў электронным выглядзе будзе падавацца на адмысловы прыбор — канцэнтратар, які трэба будзе ўсталяваць у кожным пад'ездзе, а адтуль — у ЖЭС.
Пакуль гэтае пытанне толькі дапрацоўваецца. Цяжкасць у тым, што абсталяванне досыць дарагое — адзін канцэнтратар каштуе каля 100 долараў (невядома, хто яго будзе аплачваць), акрамя таго ва ўсіх кватэрах трэба будзе правесці спецыяльную праводку.
Паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”