15:03 Царква "Новае жыццё" павіншавала сталічных чыноўнікаў

Мінская пратэстанская царква "Новае жыццё" накіравала сталічным чыноўнікам велікодныя віншаванні і кнігу пастара Вячаслава Ганчарэнкі "Ты будзеш жыць вечна". Як паведамілі ў прэс-службе царквы, віншаванні і кнігі адпраўлены амаль па тромстам адрасам, у тым ліку ў Адміністрацыю прэзідэнта, Палату прадстаўнікоў і Савет міністраў, упраўленні міліцыі, суды і органы пракуратуры.

Па словах пастара, сваім пасланнем вернікі спрабуюць дакрануцца да сэрцаў людзей, якія робяць уплыў на ўсю краіну.

“Так хочацца, каб яны сталі больш светлымі і добрымі праз веру ў Ісуса Хрыста, які любіць нас усіх. Я веру, што гэты падарунак стане вялікім дабраславеннем для іх і яны адкрыюць для сябе зусім іншае жыццё", — адзначыў святар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі