15:12 Амерыканская сям'я памылкова атрымала пасылку з чалавечымі органамі

Звычайная амерыканская сям’я з Мічыгана памылкова атрымала пасылку з чалавечымі органамі. Яны былі адпраўленыя з Кітая ў адну з лабараторый Злучаных Штатаў.  Кампанія, якая займалася дастаўкай, пакуль не можа патлумачыць прычыну здарэння. Вядома, што надпісы на пасылцы былі выкананы выключна кітайскімі іерогліфамі.

Улады мяркуюць, што яшчэ 28 частак чалавечых целаў маглі апынуцца ў розных кутках ЗША, паведамляе NewsRu.Com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі