15:13 У гомельскай жаночай калоніі адкрылася мастацкая выстава
У жаночай папраўчай калоніі Гомеля адкрылася выстава работ вучняў і выкладчыка Гомельскай мастацкай вучэльні. Як паведаміў выкладчык Сяргей Ігнаценка, у клубе калоніі выстаўлены дзве яго карціны і 20 работ юных мастакоў.
Тэматыка экспазіцыі — пейзажы, людзі, архітэктура, гарадское жыццё.
Па словах Ігнаценкі, карціны выставілі ў калоніі, каб унесці штосьці новае, свежае ў побыт зняволеных. Бо некаторыя адбываюць пакаранне на працягу многіх гадоў.
Выстава працягнецца каля месяца.
Папраўчая калонія № 4 — адзіная пенітэнцыярная ўстанова ў Беларусі, дзе адбываюць пакаранне жанчыны.