15:28 У Запарожскай вобласці ў арашальным канале патануў легкавік
Жанчына з немаўляткам загінулі ў Запарожскай вобласці Украіны. Легкавік, на якім яны ехалі, з’ехаў з дарогі ў Прыдняпроўскі арашальны канал і патануў. Выплыць на паверхню змог толькі кіроўца, бацька дзяўчынкі. Ён зараз знаходзіцца ў шокавым стане, паведамляе інфармацыйнае агенства УНІАН.