15:39 У Беларусі пачалася веснавая паводка
У сувязі з пацяпленнем у нашай краіне рэкі пачалі выходзіць з берагоў: у Гомельскай вобласці вада паднялася ў Дняпры, Прыпяці, Пцічы і Убараці.
Выхад рэк на абалону адзначаецца ў Лоеўскім, Жыткавіцкім, Петрыкаўскім, Лельчыцкім і Мазырскім раёнах.
За суткі ўзровень вады паднімаецца на 2-3 сантыметры. Пры гэтым максімальны пад’ём зарэгістраваны на Прыпяці каля Турава.
Між тым, спецыялісты запэўніваюць, што вялікай паводкі гэтай вясной не прадбачыцца. Зіма была цёплай, таму глеба не паспела моцна прамерзнуць.
І усё ж да магчымай паводкі падраздзяленні міністэрства па надзвычайных сітуацыях падрыхтаваліся. Сітуацыя, па словах спецыялістаў, цалкам кантралюецца.
Паведамляе тэлеканал АНТ