15:46 Скрабцу і Фралову не дазволілі святкаваць у цэнтры сталіцы

Мінгарвыканкам не дазволіў Сяргею Скрабцу і Валерыю Фралову правесці ў цэнтры Мінску акцыю з нагоды Дня адзінства Беларусі і Расіі.
Палітыкі планавалі сабраць людзей на Кастрычніцкай плошчы і арганізаваць шэсце да парку Горкага. Там мусіў адбыцца святочны канцэрт.

Чыноўнікі абгрунтавалі адмову забаронай правядзення масавых мерапрыемстваў побач са станцыямі метро і падземнымі пераходамі. Мінгарвыканкам прапанаваў іншы маршрут - збор дэманстрантаў на аўтастанцыі Кульман і мітынг на плошчы Бангалор.

Ад шэсця арганізатары збіраюцца адмовіцца, а вось мітынг хочуць правесці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі